Міжнародная федэрацыя коннага спорту працягнула адхіленне спартсменаў з РБ і РФ

Санкцыі ў конным спорце працягваюць дзейнічаць / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Санкцыі ў конным спорце працягваюць дзейнічаць / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Міжнародная федэрацыя коннага спорту працягнула адхіленне беларусаў і расіян ад спаборніцтваў. Яна вырашыла, што рэкамендацыі Міжнароднага алімпійскага камітэта аб іх допуску ў нейтральным статусе выканаць немагчыма. Кіраўніцтва федэрацыі лічыць, што "на даным этапе нейтральнасць не можа быць вызначана ў належнай меры", а ў арганізацыі "няма неабходных інструментаў для справядлівай і аб'ектыўнай ацэнкі ўмоў удзелу для індывідуальных нейтральных спартсменаў".

Таму "ўсім расійскім і беларускім спартсменам, афіцыйным асобам і коням па-ранейшаму забаронена ўдзельнічаць у турнірах FEI, на тэрыторыі Расіі і Беларусі не будуць праводзіцца мерапрыемствы пад эгідай арганізацыі".

Санкцыі былі ўведзены ў сакавіку 2022-га пасля пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны.

Напрыканцы сакавіка Міжнародны Алімпійскі камітэт рэкамендаваў дапусціць беларусаў і расіян да міжнародных спаборніцтваў у нейтральным статусе. Аднак такое рашэнне было ўспрынята ў свеце неадназначна. Некаторыя спартыўныя федэрацыі працягнулі абмежаванні для спартсменаў з РБ і РФ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі