Міжнародны паралімпійскі камітэт прыпыніў членства Беларусі і Расіі
Будучыня паралімпійскага спорту ў Беларусі і Расіі ў тумане / pixabay.com
Міжнародны паралімпійскі камітэт прыпыніў членства Паралімпійскіх камітэтаў Беларусі і Расіі. Рашэнне было прынятае на пазачарговым пасяджэнні генеральнай асамблеі МПК у Берліне. За санкцыі супраць беларускага камітэта выказаліся 54 краіны, супраць — 45, устрымаліся 18. За санкцыі супраць расійскага камітэта прагаласавалі 64 краіны, супраць — 39, устрымаліся 16.
Міжнародны паралімпійскі камітэт лічыць, што РБ і РФ не здольныя выконваць свае абавязацельствы як члены арганізацыі ў адпаведнасці з яе статутам.
Скасаваць санкцыі можна будзе не раней за канец 2023 года.
At an Extraordinary General Assembly in Berlin, IPC members have voted 54-45 (with 18 abstentions) in favour of a motion to suspend NPC Belarus with immediate effect due to its inability to comply with membership obligations under the IPC Constitution.
— Paralympic Games (@Paralympics) November 16, 2022
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.