Моцная залева з градам накрыла Смаргонь, Маладзечна і Валожын

Моцная залева з градам накрыла Смаргонь, Маладзечна і Валожын

Залева з градам і моцным ветрам прыйшла сёння ў Смаргонь, Маладзечна і Валожын.

Як піша "Рэгіянальная газета", вецер зрываў шыльды з маладзечанскіх крам. 

У Маладзечанскім раёне відавочцы знялі, як дрэва павалілася на машыну. У Смаргоні на газоне ляжыць стойка са сцягамі.

Як распавядала Еўрарадыё, увечары 23 чэрвнея моцная залева з ветрам і градам абрынулася на Гродна. Там таксама вецер валіў дрэвы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі