Моцны вецер зрываў дахі на Магілёўшчыне
Моцны вецер 12 траўня пашкодзіў будынкі ў трох раёнах Магілёўшчыны, паведамляе абласное ўпраўленне МНС.
Парывы ветру дасягалі 20 метраў за секунду. Стыхія пашкодзіла дахі 15 жылых дамоў, 3 гаспадарчых пабудоваў і 1 вытворчага будынка ў Магілёве, Горацкім, Магілёўскім і Шклоўскім раёнах. Пацярпелых пры інцыдэнтах няма. Памер матэрыяльнай шкоды высвятляецца.
Акрамя таго ратавальнікі дзевяць разоў выязджалі на прыборку паваленых дрэваў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.