Моцны землятрус закрануў курортныя гарады Турцыі і Грэцыі
Уночы на 21 ліпеня ля паўднёва-заходняга ўзбярэжжа Турцыі адбыўся магутны землятрус. Эпіцэнтр падземных штуршкоў знаходзіўся каля курортных гарадоў Бадрум і Мармарыс.
Па інфармацыі Еўрапейскага міжземнаморскага сейсмалагічнага цэнтра, землятрус адбыўся ў 01:31 па тамтэйшым часе. Эпіцэнтр падземных штуршкоў знаходзіўся ў 12 км на поўдзень ад папулярнага курорта Бадрум, а таксама ў 16 км ад грэцкай выспы Кос і ў 90 км ад выспы Родас. Ачаг землятрусу залягаў на глыбіні ў 10 км.
Землятрус меў не менш за шэсць афтэршокаў магнітудай ад 4,0 да 4,7.
У Бадруме шпіталізавана каля 70 чалавек, таксама паведамляецца пра пацярпелых у турэцкім горадзе Мугла. Не менш як два чалавекі загінулі і больш за 100 пацярпелі на грэцкай выспе Кос.
Таксама паведамляецца, што землятрус прывёў да ўтварэння невялікага цунамі. Па інфармацыі журналістаў The Daily Mail, з прычыны гэтага адбылося падтапленне некаторых гатэляў, размешчаных на ўзбярэжжы горада-курорта Мармарыс.
МЗС Беларусі ўважліва сочыць за сітуацыяй. Звестак пра ахвяры сярод грамадзянаў Беларусі пакуль няма. Пры неабходнасці дыпламаты гатовыя дапамагчы нашым турыстам.
.@BelarusTurk,@by_emb_bg следят за ситуацией в связи с землетрясением у берегов Турции, Греции,чтобы при необходимости помочь нашим туристам
— МИД Беларуси (@BelarusMID) July 21, 2017