Моладзевы фронт: што дэмсілы маюць прапанаваць моладзі — эфір
Маргарыта Ворыхава / svaboda.org
Дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтве Маргарыта Ворыхава стала прадстаўніцай Беларусі ў Кансультатыўнай радзе па справах моладзі Рады Еўропы. Такое рашэнне было прынятае 19 лютага падчас Еўрапейскага моладзевага форума, што праходзіў у Страсбургу. І гэта першы выпадак, калі грамадзянін Беларусі атрымаў прадстаўніцтва ў гэтай структуры Рады Еўропы, якая складаецца з 30 прадстаўнікоў моладзевых і недзяржаўных арганізацый.
Якія першасныя задачы, датычныя моладзі, стаяць перад Маргарытай Ворыхавай і ці мае яна рэсурс і магчымасці для іх вырашэння? Што адбываецца з беларускай адукацыяй і як моладзі пазбезнуць ідэалагічнага замбавання? Якія праблемы і выклікі стаяць перад моладдзю ва ўмовах эміграцыі і ці застаецца моладзь у "беларускай павестцы"? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтву, прадстаўніца Беларусі ў Кансультатыўнай радзе па справах моладзі Рады Еўропы, старшыня Беларускага нацыянальнага моладзевага савету "RАDА" Маргарыта Ворыхава.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.