“Можа, знойдзеце нам пакупніка з Еўропы?” “Нафтан” распрадае маёмасць

“Можа, знойдзеце нам пакупніка з Еўропы?” “Нафтан” распрадае маёмасць

Нафтаперапрацоўчы завод у Наваполацку прадае цяплічны комплекс пад Полацкам. За аб’ект, дзе можна вырошчваць памідоры, просяць пяць мільёнаў долараў. Месяц таму “Нафтан” у чарговы раз спрабаваў пазбавіцца ад сваёй элітнай рэзідэнцыі пад Масквой. Абодва гэтыя аб’екты пустуюць.

Няўжо эканамічныя справы буйнога прадпрыемства настолькі кепскія, што трэба распрадаваць уласнасць?

На заводзе Еўрарадыё запэўніваюць, што ідзе звычайнае пазбаўленне ад непатрэбнай маёмасці, якую “Нафтан” утрымліваў шмат гадоў.

“Гэта ўсё няпрофільныя аб’екты, а завод — нафтавае прадпрыемства, — адказаў намеснік генеральнага дырэктара ААТ “Нафтан” Сяргей Яўтушык. — Яшчэ пры савецкай уладзе была харчовая праграма, таму з’явілася цяпліца. Нерухомасць пад Масквой гадоў восем ужо не можам прадаць. Можа, Еўрапейскае радыё з Еўропы кліента знойдзе? Кожны павінен займацца сваёй справай. Калі непрафісіяналы займаюцца, дык цяжка рэнтабельнасці дабіцца”.

На заводзе кажуць, што ўжо прайшоў час, каб “займацца ўсім на свеце”, таму цяпер пераходзяць выключна на профільную вытворчасць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі