МТС з сённяшняга дня павысіў тарыфы
Аператар МТС з 30 лістапада павысіў тарыфы. Гаворка ідзе пра павышэнне абаненцкай платы і ўнутрысеткавых тэлефанаванняў на большасці тарыфаў.
Прэс-служба МТС інфармуе, што на ўсіх тарыфах, акрамя лінейкі "МТС СМАРТ", размовы і пераадрасаваныя выклікі ўнутры сеткі падаражэюць. Цана на інтэрнэт-трафік звыш пакетаў, якія ўключаныя ў абаненцкую плату, на ўсіх тарыфных планах застанецца ранейшай.
З сённяшняга дня зменены кошт некаторых дадатковых і сервісных паслуг МТС. Напрыклад, падаражэюць інтэрнэт-опцыі.
Больш падрабязна пра змены ў структуры і кошце тарыфных планаў і некаторых дадатковых сервісаў гл. тут.
Фота: Fotolia