На мабільную сувязь у Беларусі ўвядуць абавязковы сацыяльны тарыф

Мабільны тэлефон, ілюстрацыйнае фота

Мабільны тэлефон, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Базавы сацыяльны тарыф уводзіцца ў мабільных аператараў у Беларусі. Адпаведны ўказ падпісаў 26 жніўня Аляксандр Лукашэнка.

Цэны гэтага тарыфу будзе кантраляваць дзяржава.

Таксама ва ўказе Лукашэнкі гаворыцца пра абавязковыя патрабаванні да якасці мабільных паслуг і ахопу. Пры парушэнні гэтых патрабаванняў кампанію прыцягнуць да адказнасці.

Акрамя таго мабільных аператараў абавяжуць накіроўваць частку прыбытку на будаўніцтва новых вышак, мадэрнізацыю дзеючых аб'ектаў ды іншыя меры па развіцці сетак сотавай сувязі. Гэтыя меры, як плануецца, дазволяць павялічыць зону пакрыцця і ўстойлівасць сігналу.

У Беларусі працуюць тры аператары мабільнай сувязі — А1, МТС і life:). 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі