Кампанію A1 аштрафавалі больш як на 80 мільёнаў рублёў

Мабільны тэлефон

Мабільны тэлефон / pixabay.com

Мабільную кампанію A1 у чэрвені аштрафавалі на 83,7 мільёна рублёў, заўважыў сайт "Зеркало".

Кампанію аштрафавалі за адміністрацыйнае правапарушэнне, выяўленае пры праверцы Дзяржкантролю. Невядома, якое менавіта парушэнне стала прычынай штрафу.

А1 спрабавала аспрэчыць пастанову суда, але ў выніку саступіла і выплаціла ўсю прызначаную суму.

Напрыканцы траўня якраз паведамлялася, што кампанію А1 абвінавацілі ў беспадстаўным парушэнні тарыфаў. Пасля гэтага кампанія выступала з заявай, што ўлады самі зацвердзілі гэтыя тарыфы.

Штраф паўплываў на фінансавыя паказчыкі капаніі. Праз яго і інфляцыю рубля прыбытак кампаніі ў Беларусі панізіўся больш як на траціну. У першым паўгоддзі 2023 года прыбытак быў 101 мільён еўра, а ў першым паўгоддзі 2024-га — толькі 69 мільёнаў еўра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі