Мінадукацыі патлумачыла абмежаванне выкарыстання мабільных тэлефонаў у школах

 На ўроку тэлефон можна выкарыстаць "толькі для навучальнага працэсу"

 На ўроку тэлефон можна выкарыстаць "толькі для навучальнага працэсу" / sb.by

Мінадукацыі Беларусі і далей збіраецца абмяжоўваць выкарыстанне мабільных тэлефонаў у школах. Пра гэта заявіла кіраўніца ўпраўлення агульняй сярэдняй адукацыі міністэрства Ірына Каржова. Паводле яе слоў, "трэба максімальна засцерагчы школу ад выкарыстання мабільных тэлефонаў". 

Напрыклад, чыноўнікі лічаць, што на перапынках такія абмежаванні патрэбны для таго, каб “дзеці маглі адпачываць, рухацца і стасавацца”. На ўроку ж тэлефон можна выкарыстаць "толькі для навучальнага працэсу" і з дазволу настаўніка. Напрыклад, для таго, каб "зайсці на нацыянальны адукацыйны партал і іншыя рэсурсы".

Патэлефанаваць бацькам у выпадку пільнай неабходнасці школьнікам забараняць не будуць.

Мінадукацыі забараніла выкарыстанне мабільных тэлефонаў у школах яшчэ ў 2019 годзе. Тады на ўваходзе ў навучальныя ўстановы ў дзяцей іх сталі забіраць. Але ў выніку ў некаторых гарадах забарону на мабільныя тэлефоны для вучняў не ўводзілі. Настаўнікі толькі папярэджвалі, каб вучні не карысталіся імі падчас урокаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі