«Мумий Тролль» скарыстаюць "бясконца круглую" дату
Музыкі «Мумий Тролль» выдадуць сваю новую, восьмую па ліку кружэлку ў дзень "бясконца круглай" даты - 08.08.08. Вядома, што і назва альбома адпаведная - «Восьмерка».
На падвойным дыску можна будзе пачуць 21 кампазіцыю, частка з якіх ужо была прэзентаваная сёлета вясной на альбоме «Контрабанда», які распаўсюджваўся на тэрыторыі Расіі разам з часопісам «Афиша».
Паводле словаў лідэра гурта Іллі Лагуценкі, усё прадстаўленыя на «васьмёрцы» песні былі запісаныя за апошнія шэсць месяцаў.
Працэс запісу дыска праходзіў на студыях у Маскве і Лос-Анжэлесе.
Фота: www.apelzin.ru