«Мумий Тролль» выдае складанку відэакліпаў

Расійскі гурт «Мумий Тролль» падрыхтавалі да рэлізу складанку сваіх відэакліпаў. На DVD пад назвай «МТВидение 97-06» трапяць усе ролікі, якія былі выдадзены калектывам, нават дэбютныя «Утекай» і «Кот кота», з якіх пачаўся зорны шлях гурта. За сваю кар'еру музыкі «Мумий Тролля» паспелі папрацаваць з вялікай колькасцю вядомых кліпмейкераў. Можа быць з-за гэтага кліпы калектыву, заўсёды адрозніваюцца арыгінальнасцю і відовішчнасцю.

Дадам, што дыск з'явіцца ў музычных крамах у пачатку траўня.

Фота events.germany.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі