МУС Беларусі пачало 135 крымінальных спраў на беларусаў, якія ваююць ва Украіне

МУС Беларусі пачало 135 крымінальных спраў на беларусаў, якія ваююць ва Украіне

На беларусаў, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяннях ва Украіне, МУС Беларусі пачало 135 крымінальных спраў. Такую лічбу назваў начальнік Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС палкоўнік міліцыі Мікалай Карпянкоў.

"Важна не прапусціць у Беларусь замежных баевікоў-наймітаў, радыкальна настроеных мусульман, удзельнікаў ваенных аперацый ва Украіне, на Блізкім Усходзе. Мы фарміруем аператыўныя ўлікі беларускіх баевікоў, якія ваявалі ва Украіне, а цяпер вяртаюцца дадому. Усё гэта робіцца дзеля таго, каб людзі, якія могуць несці ваенную пагрозу дзяржаве, знаходзіліся пад кантролем. Ужо заведзена 135 крымінальных спраў у дачыненні такіх беларусаў", — цытуе газета "Звязда" словы Карпянкова.

Раней, на прэс-канферэнцыі 1 сакавіка, кіраўнік МУС генерал-лейтэнант міліцыі Ігар Шуневіч казаў, што беларускія сілавікі маюць звесткі прыкладна пра 140 нашых суайчыннікаў, якія ваююць на адным з бакоў канфлікту ва Украіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі