ГУУС: Чыноўнік Федэрацыі футбола затрыманы за атрыманне хабару

ГУУС: Чыноўнік Федэрацыі футбола затрыманы за атрыманне хабару

Прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама раскрыла прычыну затрымання дырэктара дэпартамента судзейства і інспектавання Асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" Андрэя Жукава. Паведамляецца, што спартовага чыноўніка затрымалі ў працоўным кабінеце па падазрэнні ў атрыманні хабару.

Крымінальную справу на Жукава пачаў Маскоўскі РУУС Мінска. Супрацоўнікі міліцыі праводзяць следчыя дзеянні.

Самога затрыманага змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.

Пра затрыманне Жукава СМІ стала вядома яшчэ 8 чэрвеня. Таксама паведамлялася пра затрыманне галоўнага трэнера футбольнага клуба "Смаргонь" Мікалая Рындзюка і суддзі Андрэя Сарокі. Праўда, Сароку неўзабаве выпусцілі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі