МУС паказала, як выглядае новае СІЗА №1 пад Мінскам

СІЗА №1

СІЗА №1 / МУС

Стала вядома, як выглядае СІЗА №1 пад Мінскам. Яго пабудавалі і ўжо адкрылі ў вёсцы Пашкавічы Мінскага раёна.

На адкрыццё аб'екта прыехаў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў. Ён падарыў установе на адкрыццё сэртыфікат на тэлевізар.

Акрамя рэжымнага корпуса ў комплекс уваходзіць рэспубліканскі шпіталь для зняволеных, адміністрацыйны корпус, спартова-культурны цэнтр, фермерскі корпус, інтэрнат для супрацоўнікаў.

Пішчалаўскі замак на вуліцы Валадарскай у Мінску, адкуль перасялілі СІЗА №1, аддалі гораду. Мяркуецца, што ў будынку зробяць рэстаўрацыю. 

МУС паказала, як выглядае новае СІЗА №1 пад Мінскам
СІЗА №1 / МУС
МУС паказала, як выглядае новае СІЗА №1 пад Мінскам
СІЗА №1 / МУС
МУС паказала, як выглядае новае СІЗА №1 пад Мінскам
СІЗА №1 / МУС
МУС паказала, як выглядае новае СІЗА №1 пад Мінскам
Іван Кубракоў у СІЗА №1 / МУС
МУС паказала, як выглядае новае СІЗА №1 пад Мінскам
СІЗА №1 / МУС

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі