МУС — пра ахову школ: “Для пачатку камеры-макеты мы замянілі сапраўднымі”
МУС плануе ўзяць пад кантроль школы. Для гэтага іх абсталююць сістэмамі відэаназірання.
Пры гэтым палкоўнік міліцыі Аляксандр Шэпелеў прызнаўся ў інтэрв'ю, што раней відэакамеры ў школах былі несапраўдныя. “Для пачатку камеры-макеты мы замянілі сапраўднымі”, — распавёў ён пра дзеянні МУС.
Таксама цяпер плануецца, што лічбавыя запісы з відэакамер будуць захоўвацца мінімум месяц. “У дадатак на тэрыторыі навучальных устаноў будуць устаноўлены відэапрылады, якія ўваходзяць у сістэму маніторынгу грамадскай бяспекі. За іх працу адказвае РУП "Белтэлекам" , а Дэпартамент аховы зможа атрымаць доступ да датчыкаў пасля адпаведнага ўзгаднення”, — кажа Шэпелеў.
Палкоўнік дадаў, што ў 18 школах аховай займаюцца ўжо супрацоўнікі міліцыі замест вахцёраў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.