МУС Расіі абвясціла ў вышук кіраўніцтва Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе

Міжнародны крымінальны суд у Гаазе

Міжнародны крымінальны суд у Гаазе / AP

Міністэрства ўнутраных спраў Расіі абвясціла ў вышук кіраўніцкоў Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе (МКС) — старшыню Пятра Хофманскага, яго намесніцу Лус дэль Кармэн Ібаньес Карансу і суддзю Бертрама Шміта.

Адпаведная інфармацыя з'явілася ў базе вышуку.

У сакавіку суд у Гаазе выдаў ордары на арышт кіраўніка Расіі Уладзіміра Пуціна і дзіцячага амбудсмена Марыі Львовай-Бяловай. Іх падазраюць у "незаконнай дэпартацыі дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны ў Расію". Юрыдычнай падставай для гэтага з'явіліся публічныя заявы Пуціна і Львовай-Бяловай у расійскіх дзяржаўных СМІ.

Дарэчы, у Крамлі рашэнне Міжнароднага крымінальнага суда назвалі юрыдычна нікчэмным. А расійскае МЗС нагадала, што Расія не з'яўляецца ўдзельніцай Рымскага статута.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі