МУС рыхтуецца даць “адэкватны адказ” на пагрозы падчас выбараў (відэа)

Міністэрства ўнутраных справаў гатовае да адэкватнага адказу на любы выклік падчас сёлетніх прэзідэнцкіх выбараў. Пра гэта заявіў кіраўнік МУС Ігар Шуневіч у перадачы “Буйным планам” тэлеканала “Беларусь 1”. Таксама міністр сказаў, што праваахоўнікі гатовыя мінімізаваць шкодныя наступствы і “спрацаваць крыху раней, калі будзе неабходнасць і спатрэбяцца нейкія прэвентыўныя захады альбо перапыняльныя, каб не давесці сітуацыю да крытычнай”.

Таксама міністр адзначыў, што беларуская міліцыя ў найноўшай гісторыі ніводнага разу не выкарыстоўвала вадамёты, гумовыя кулі і газавыя гранаты. Паводле Шуневіча, выкарыстоўваюцца толькі гумовыя палкі і шчыты, бо гэта “сродкі актыўнай абароны”, перадае БЕЛТА.

Фота: TUT.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі