Мужа і жонку асудзілі да калоніі, іх чакаюць двое непаўналетніх дзяцей

Дзмітрый і Алена Паўловічы / spring96.org
Дзмітрый і Алена Паўловічы / spring96.org

Суд Партызанскага раёна прысудзіў да зняволення сямейную пару — Дзмітрыя і Алену Паўловічаў. Судзілі іх паводле "народнага" 342-га артыкула КК (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак), паведамляе ПЦ "Вясна".

Суддзя Міхаіл Макарэвіч прызначыў Алене два гады калоніі агульнага рэжыму, а Дзмітрыю — паўтара.

Алена — гаспадыня салону друку "Ліса" ў Барысаве. Пры ператрусе сілавікі прымусілі яе абдзіраць са сцяны бел-чырвона-белыя шпалеры.

Дома Паўловічаў чакаюць двое непоўнагадовых дзяцей. Цяпер іх даглядае бабуля. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі