Мужчына, якога падазравалі ў тэракце ў метро ў Пецярбургу, страціў працу

Мужчына, якога падазравалі ў тэракце ў метро ў Пецярбургу, страціў працу

Мусульманін Андрэй (Ільяс) Нікіцін, якога падазравалі ў тэракце ў метро Санкт-Пецярбурга, паскардзіўся на пераслед, піша znak.com.

Фотаздымак мужчыны распаўсюдзілі СМІ. Аднак Нікіцін увечары сам прыйшоў у паліцыю, каб даць тлумачэнні. Усе падазрэнні з яго былі знятыя. 

"Аднак гэтая гісторыя вельмі моцна ўскладніла мне жыццё. Учора я не змог паляцець дадому: іншыя пасажыры адмовіліся ляцець са мной адным рэйсам. Да таго ж я пазбавіўся працы: сёння мой працадаўца ў Ніжнявартаўску паведаміў аб маім звальненьні, спаслаўшыся на просьбу рэгіянальнага Следчага камітэта", — распавёў мужчына. 

Нікіцін заявіў, што журналісты высочваюць яго, яго блізкіх і сяброў. 

У Следчым камітэце абверглі звесткі, быццам яго супрацоўнікі прасілі звольніць Нікіціна.    

Андрэй Нікіцін — ураджэнец Башкірыі, выпускнік Разанскай вышэйшай паветрана-дэсантнай каманднай вучэльні. Ён служыў у Чачні, выйшаў у адстаўку ў званні капітана. Пасля гэтага мужчына прыняў іслам і ўзяў сабе імя Ільяс. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі