Музыка з Мінска напісаў саўнд-трэк для "Хобіта"
Але яго не прынялі замежныя прадзюсары, бо не працуюць з матэрыялам, які не замаўлялі.
Мінскі музыка Дзяніс Мітраховіч напісаў уласны саўн-дрэк да заключнай часткі кінатрылогіі "Хобіт. Бітва пяці армій". На такі крок фаната "Хобіта" натхнілі апошнія фільмы пра прыгоды Більба Бэгінса, а таксама саўн-дрэк англічаніна Эда Шырана да фільма "Хобіт. Пустэльня Смаўга".
Дзяніс Мітраховіч кажа, што тэкст, музыку і аранжыроўку ён зрабіў самастойна. Запісваў саўнд-трэк сам на хатняй студыі. Да таго ж, разнастаіў сваю музыку відэашэрагам, які склалі нарэзкі з двух фільмаў пра Хобіта. Пасля таго, як усё было зроблена, музыка вырашыў адправіць сваю музыку прадзюсарам фільма "Хобіт. Бітва пяці армій" і тым, хто займаецца падборкай музыкі для кіно — кампаніі Water Tower Music, даччынай студыі Warner Bros.
Большасць лістоў музыкі з прапановай супрацоўніцтва засталіся без адказу. Адзінае, Мітраховіч атрымаў ліст ад аднаго з прадзюсараў Zane Weiner, які далікатна адмовіў маладому беларусу, спасылаючыся на тое, што кампанія не працуе з матэрыялам, які не замаўляла, і што вытворчасць фільма падыходзіць да завяршэння. Сапраўды, прэм'ера фільма "Хобіт. Бітва пяці армій" прызначаная на снежань.
Дзяніс Мітраховіч вядомы па праекце D. E. N., з якім у 2012 годзе прадставіў дэбютны EP "Crazy Tonight", а таксама першы кліп на адну з песень міні-альбома — "Jennifer". З верасня праект змяніў назву на Denmi, а музыка працуе над новымі песнямі ў стылі поп-рок.
Паводле ultra-music.com
Фота з сацыяльных сетак