Музыкаў гурта РСП, чый канцэрт "накрыў" АМАП, перавозяць ў Жодзіна

Павел Городницкий и Денис Тарасенко / фото из личного архива
Павел Городницкий и Денис Тарасенко / фото из личного архива

Увечары 13 лютага на канцэрт гурта "Разбітае сэрца пацана", які праходзіў на турбазе "Аганёк" пад Смалявічамі, уварваўся АМАП.

"З канцэрту патэлефанавала знаёмая і сказала, што забіраюць тэлефоны", — паведаміла ТГ-каналу @motolkohelp чытачка.

Затрыманыя — 67 чалавек, сярод якіх удзельнікі гурта, уключаючы фронтмэнаў Дзяніса Тарасенку і Паўла Гарадніцкага, менеджарка каманды Настасся Доль, спявачка LEAR, удзельнікі гуртоў Panska Moc і Ok-Band, якія таксама павінны былі іграць у гэты вечар — правялі ноч у Смалявіцкім РУУС . Паводле апошняй інфармацыі, іх перавозяць ў ізалятар у Жодзіна.

У мясцовым чаце паведамляюць, што некаторыя затрыманыя, якія прыехалі на канцэрт на аўтамабілях, ехалі на іх жа ў РУУС — у кожнай сядзеў амапавец. Машыны застаюцца стаяць каля будынка смалявіцкай міліцыі.

Гурт РСП падтрымаў пратэсты, актыўна іграў дваровыя канцэрты, напісаў трэк на злобу дня "Как ашчушчэнія". У кастрычніку прадставіў на Еўрарадыё новую песню "П'яны тарыф" і распавёў пра сваю пазіцыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі