Мяркуюць па сабе — Арцём Шрайбман аб галоўнай памылцы расійскай улады ва Украіне

Арцём Шрайбман / Еўрарадыё
Арцём Шрайбман / Еўрарадыё

Асноўнымі памылкамі расійскай улады зрабілася неразуменне настрояў людзей ва Украіне і таго, як уладкаванае ўкраінскай грамадства, лічыць палітычны аглядальнік Арцём Шрайбман. Апошнія месяцы ён жыў ва Украіне, але з пачаткам баявых дзеянняў вывез сям'ю ў іншую краіну.

Краіна жыве ў рэжыме Айчыннай вайны, ва Украіне цяпер няма паўтонаў, а любыя сацапытанні паказваюць безумоўную (на ўзроўні больш за 90%) ухвалу дзеянняў украінскіх уладаў. Пра гэта заявіў палітычны аглядальнік Арцём Шрайбман у інтэрв'ю радыёстанцыі "Эхо Москвы".

"Вельмі важная памылка расійскай улады, мне здаецца, недаацэньваць розніцу ў настроях нападнікаў і абаронцаў. З кожным днём маральных дух тых, хто абараняецца, асабліва з улікам таго, што яны бачаць гэтыя ахвяры і разбурэнні грамадзянскай інфраструктуры — мацнее. А баявы дух нападнікаў слабне. І вось гэта тое, што наўрад ці можна выправіць колькасцю войскаў", — адзначыў Шрайбман.

Але галоўнае, не зусім зразумела, якім можа быць выйсце для Расіі з гэтай сітуацыі. Проста змяніць ўкраінскую ўладу не атрымаецца. Калі разлік рабіўся менавіта на гэта, то гэта выдае "базавае неразуменне расійскай кіроўнай эліты таго, як уладкаванае гарызантальнае грамадства, таго, што гэта не казарама і змяніць лейтэнанта ў казарме недастаткова для таго, каб усе астатнія перасталі супраціўляцца".

У гэтых умовах перамога магчымая альбо коштам масавых ахвяр сярод украінскага насельніцтва — знішчэннем усіх, хто гатовы супраціўляцца (але на гэта, мяркуе Шрайбман, у Расіі няма вайсковых рэсурсаў), альбо праз капітуляцыю кіраўніцтва краіны.  Але гэта наўрад ці спрацуе.

"Незалежна ад таго, што пад руляй пісталета можа падпісаць любая ўкраінская ўлада, гэта не гарантуе хоць колькі-небудзь доўгатэрміновага выканання гэтых капітуляцыйных пагадненняў з боку ўкраінскага грамадства", — кажа Шрайбман.

Людзі ў Маскве "мяркуюць па сабе", і гэта іх базавая памылка, лічыць аглядальнік. Чаму расійская ўлада яе дапусціла, адказаць яму складана. Магчыма, праз страту сувязі з рэальнасцю, а можа, сапраўды паўплываў перанесены кавід, пажартаваў Шрайбман. Але гэтую тэму ён развіваць не стаў, спаслаўся на тое, што "не эксперт у псіхіятрыі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі