У Расіі ліквідавалі радыё і сайт "Эхо Москвы"

Галоўны рэдактар "Эхо Москвы" Аляксей Венедыктаў​ / twitter.com/echomskru
Галоўны рэдактар "Эхо Москвы" Аляксей Венедыктаў​ / twitter.com/echomskru

Савет дырэктараў прыняў рашэнне пра ліквідацыю радыёстанцыі і сайта "Эхо Москвы". Пра гэта паведаміў галоўны рэдактар радыёстанцыі Аляксей Венедыктаў.

Надоечы Раскамнагляд заблакаваў сайт "Эхо Москвы" і адключыў радыёстанцыю ад эфіру. Такія ж меры былі прынятыя супраць тэлеканала "Дождь". Гэта зрабілі на патрабаванне Генпракуратуры РФ за тое, што гэтыя медыя называлі тое, што адбываецца ва Украіне, вайной, а не "спецаперацыяй".

"Эхо Москвы", якое працавала ў Расіі з 1990 года, адключалі толькі аднойчы падчас путчу ў 1991 годзе. Пазней, у 2001 годзе, адзін з путчыстаў Генадзь Янаеў у першы і апошні раз зрабіўся госцем радыёстанцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі