У Расіі пачалі блакаваць тэлеканал "Дождь" і радыё "Эхо Москвы"
У многіх расійскіх гарадах ад эфіру адключылі радыёстанцыю “Эхо Москвы". Сайт радыёстанцыі заблакаваны Раскамнаглядам, як і сайт тэлеканала "Дождь".
Гэта медыі, якія сумленна асвятляюць напад Расіі на Украіну. Называюць вайну вайной, а не “спецаперацыяй”.
У Генпракуратуры заявілі, што гэтыя СМІ "мэтанакіравана і сістэматычна "публікуюць" заведама лжывыя звесткі пра дзеянні расійскіх вайскоўцаў у рамках спецыяльнай аперацыі абароны ДНР і ЛНР".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.