МЗС Беларусі адхрысціўся ад праблемы з ростам мігрантаў
Будынак Міністэрства замежных спраў Беларусі / МЗС РБ
Міністэрства замежных спраў Беларусі заявіла, што не мае нічога агульнага з сапраўднымі прычынамі росту плыні міграцыі.
У МЗС лічаць, што непасрэднае дачыненне да праблемы маюць краіны ЕС, у той час як "геапалітычна Беларусь не можа ўплываць на выбар шляхоў і пунктаў прызначэння міграцыі".
Знешнепалітычнае ведамства запэўнівае, што беларускія памежнікі прыкладаюць "сістэмныя намаганні" па спыненні каналаў незаконнай міграцыі. Уся статыстыка перадаецца еўрапейцам, аднак аналагічных звестак ад іх нібыта не паступае.
8 верасня стала вядома, што Еўразвяз абвясціў афіцыйнаму Мінску дэмарш аб незаконным перасячэнні мяжы Беларуссю. У ЕС лічаць, што міграцыйны крызіс створаны штучна і да яго маюць дачыненьне беларускія ўлады.
У адказ Беларусь вырашыла прыпыніць Пагадненне паміж РБ і ЕС аб рэадмісіі асоб, якія знаходзяцца без дазволу.
Раней Літва, Латвія і Польшча ўвялі рэжым надзвычайнага становішча ў прыгранічных раёнах праз рэзкі наплыў эмігрантаў праз тэрыторыю Беларусі ў ЕС. Акрамя таго, гэтыя тры краіны вырашылі збудаваць агароджы на мяжы з Беларуссю.
У ЕС лічаць, што міграцыйны крызіс створаны штучна і да яго маюць дачыненне беларускія ўлады.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.