Беларусь мае намер прыпыніць пагадненне аб рэадмісіі з ЕС

Польскія памежнікі затрымліваюць мігрантаў з тэрыторыі Беларусі / strazgraniczna.pl
Польскія памежнікі затрымліваюць мігрантаў з тэрыторыі Беларусі / strazgraniczna.pl

Аляксандр Лукашэнка накіраваў у парламент Беларусі законапраект, які прыпыняе пагадненне паміж РБ і ЕС аб рэадмісіі асоб, якія знаходзяцца без дазволу.

Праект падрыхтаваны ў якасці меры ў адказ "на недружалюбныя дзеянні", прынятыя ЕС і дзяржавамі-членамі ў дачыненні да Беларусі, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

Пагадненне вызначае, як перадаюцца, прымаюцца і вяртаюцца парушальнікі. У бліжэйшы час адпаведныя абавязацельствы Беларусі будуць "замарожаныя".

Такое прыпыненне не парушае міжнароднае права, зазначае Мінск. Пагадненне дазваляе кожнаму з бакоў цалкам або часткова часова прыпыніць дзеянне гэтага дакумента пры ўмове, што іншы бок атрымае афіцыйнае апавяшчэнне.

Раней Літва, Латвія і Польшча ўвялі рэжым надзвычайнага становішча ў прыгранічных раёнах з-за рэзкага наплыву эмігрантаў праз тэрыторыю Беларусі ў ЕС. Акрамя таго, гэтыя тры краіны вырашылі ўзвесці агароджы на мяжы з Беларуссю.

8 верасня Еўрасаюз аб'явіў афіцыйнаму Мінску дэмарш аб незаконным перасячэнні мяжы Беларусь. У ЕС лічаць, што міграцыйны крызіс створаны штучна і да яго маюць дачыненне беларускія ўлады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі