МЗС Беларусі пацвярджае, што Макей тэлефанаваў кіраўніцтву Дзярждэпа ЗША

МЗС Беларусі пацвярджае, што Макей тэлефанаваў кіраўніцтву Дзярждэпа ЗША

Міністр замежных спраў Уладзімір Макей апошнім часам меў некалькі размоваў з кіраўніцтвам Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША. Пра гэта журналістам tut.by паведамілі ў ведамстве. Разам з тым у МЗС адмаўляюцца раскрываць дэталі размоваў.

"Падчас гэтых гутарак абмяркоўваліся розныя аспекты беларуска-амерыканскіх адносін, у тым ліку і магчымасці іх паляпшэння. Згодна з правіламі дыпламатычнай этыкі, дэталі гэтых перамоваў не выдаюцца", — цытуе tut.by словы прэс-сакратара МЗС Анатоля Глаза.

Раней паведамлялася, што Беларусь вырашыла зняць абмежаванні на колькасць амерыканскіх дыпламатаў у нашай краіне. Пра гэта, паводле звестак амерыканскага часопіса Foreign Policy, Уладзімір Макей паведаміў у тэлефоннай размове з кіраўніцтвам Дзяждэпартамента ЗША 10 студзеня. 

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Еўразум":

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі