МЗС: Прэмія для Алексіевіч увойдзе ў гісторыю станаўлення беларускай нацыі

МЗС: Прэмія для Алексіевіч увойдзе ў гісторыю станаўлення беларускай нацыі

Міністэрства замежных спраў Беларусі вітае прысуджэнні Нобелеўскай прэміі па літаратуры за 2015 год нашай суайчынніцы, беларускай пісьменніцы Святлане Алексіевіч. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным каментары МЗС.

"Гэтая першая прэмія, атрыманая грамадзянінам нашай суверэннай краіны, ўвойдзе ў гісторыю станаўлення беларускай нацыі, грамадства і дзяржавы", — адзначаюць у беларускім дыпламатычным ведамстве.

Таксама МЗС выказала ўпэўненасць у тым, што "Нобелеўская прэмія Святланы Алексіевіч стане не апошняй высокай міжнароднай узнагародай за выдатныя дасягненні беларусаў у галіне навукі, літаратуры, медыцыны і ў іншых сферах".

Нагадаем, што Святлана Алексіевіч стала першай грамадзянкай Беларусі, якая атрымала Нобелеўскую прэмію.

Дарэчы, сама пісьменніца паведаміла журналістам на прэс-канферэнцыі а 16-й, што ні кіраўнік Беларусі, а таксама ніводзін з міністраў яе пакуль што не павіншавалі.

Фота: twitter Радыё "Свабода"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі