МЗС Украіны патрабуе прабачэнняў ад прэм'ера Славакіі за яго "жарт"
МЗС Украіны патрабуе прабачэнняў ад прэм'ера Славакіі. Ігар Матавіч у эфіры адной з радыёстанцый пажартаваў, што паабяцаў Расіі... "Закарпацкую Украіну" ў абмен на вакцыну. Перад гэтым яму выставілі прэтэнзію наконт набыцця ўрадам Славакіі несертыфікаванай еўрапейскім рэгулятарам расійскай вакцыны.
Ва ўкраінскім знешнепалітычным ведамстве такую заяву палічылі абразай для Украіны, асабліва калі ўлічыць сітуацыю з Данбасам і Крымам. Часоваму паверанаму ў справах Славакіі ва Украіне ўжо заявілі пратэст.
"Незалежна ад матываў, жанру або кантэксту, заявы кіраўніка славацкага ўрада, якія наўпрост закранаюць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, катэгарычна непрымальныя і негатыўна ўплываюць на дружалюбную і добрасуседскую атмасферу ўкраінска-славацкіх адносін", — гаворыцца ў заяве МЗС Украіны.
Кіраўнік МЗС Славакіі ўжо прынёс свае прабачэнні замест прэм'ер-міністра. Перад гэтым міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба паспеў прапанаваць Ігару Матавічу "абмяняць [расійскую вакцыну] на некалькі рэгіёнаў Славакіі".
Нехай обміняє на кілька регіонів Словаччини. Прикро, що своїми некоректними висловлюваннями словацький прем’єр псує надзвичайно дружні та щирі відносини між Україною та Словаччиною. https://t.co/xB48xPzX90
— Dmytro Kuleba (@DmytroKuleba) March 3, 2021
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.