МЗС высвятляе, ці пацярпелі беларусы пры крушэнні цягніка ў Іспаніі
Пра гэта заявіў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Андрэй Савіных.
Па яго словах, якія перадае БЕЛТА, консульская служба амбасады Беларусі ў Францыі знаходзіцца ў кантакце з іспанскімі ўладамі для ўдакладнення ўсіх акалічнасцяў здарэння.
Нагадаем, чыгуначная катастрофа адбылася ў ноч на 25 ліпеня каля горада Сант'яга-дэ-Кампастэла. З рэек сышлі ўсе 13 вагонаў цягніка. У ім знаходзіліся 218 пасажыраў, а таксама абслуговы персанал.
Паводле апошніх звестак, ахвярамі аварыі сталі 77 чалавек, 143 атрымалі раненні.
Фота — PAP/EPA