На 2 студзеня сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі праз галалёдзіцу
Святочны Мінск напачатку студзеня / Еўрарадыё
На 2 студзеня сіноптыкі абвясцілі ў Беларусі жоўты ўзровень небяспекі. Пра гэта паведамляецца на сайце Белгідрамета.
Прычынай стала галалёдзіца. Увечары 1 студзеня ішоў дождж, уночы прымарозіла — да -4 па поўначы Беларусі. Цяпер на асобных участках дарог вельмі коўзка.
У Мінску уночы было ад -2 да 0, удзень прагназуецца ад -1 да +1 градуса. Такая ж тэмпература будзе ў Магілёве і Віцебску. У Брэсце сіноптыкі прагназуюць плюсавую тэмпературу — ад +1 да + 3 °C. А цяплей за ўсё будзе ў Гомелі і Гродне — ад 0 да +2°C.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.