На 630-м участку назіральнікаў пасадзілі далёка ад падліку: "У нас няма рулеткі"

На 630-м участку назіральнікаў пасадзілі далёка ад падліку: "У нас няма рулеткі"

На ўчастку №630 у Каліноўскай выбарчай акрузе №108 у Мінску вынікі яўкі выбарцаў разышліся ў камісіі і незалежных назіральнікаў. Разбежка склала 520 галасоў.

Як паведамляе з участка карэспандэнт Еўрарадыё Арцём Мартыновіч, назіральнікаў пасадзілі на адлегласць, большую за тры метры, якія рэкамендаваў Цэнтрвыбаркам. На адлегласці тры метры знаходзіцца максімум адзін назіральнік астатнія далей. На заўвагі назіральнікаў камісія адказала, што не мае рулеткі, каб вымераць адлегласць. Назіральнікі напісалі скаргу на дзеянні камісіі.

Юрась Губарэвіч на гэтым участку, па словах назіральнікаў, набраў хіба што 35 галасоў. Перамагае на выбарах Максім Місько, старшыня праўлення Беларускага фонду міру.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі