На акцыі "Нашы дзеці" Лукашэнка гаварыў пра маленькіх бежанцаў з Украіны
У чацвер, 24 снежня, Аляксандр Лукашэнка паўдзельнічаў у навагоднім дабрачынным свяце акцыі "Нашы дзеці". Ён пажадаў хлопчыкам і дзяўчынкам (а сярод іх былі пераможцы і прызёры творчых і інтэлектуальных спаборніцтваў, спартсмены) вырасці па-сапраўднаму адукаванымі людзьмі, павялічваць нацыянальныя багацці, рабіць свет прыгажэйшым.
"Мы зробім усё для таго, каб ваш дар, розум, вашыя здольнасці не зніклі, не зніклі дарма. Мы зробім усё для таго, каб вы ў сваёй краіне адчувалі сябе патрэбнымі. Гэта самае галоўнае", — цытуе словы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА.
Аляксандр Лукашэнка гаварыў, што сапраўдны здабытак і багацце Беларусі — гэта мір і "працавітыя добрыя беларускія людзі". Ён рады, што наша краіна дала прытулак шматлікім дзецям з Украіны. Кіраўнік Беларусі падзякаваў беларускім дзецям, што яны добра прынялі сваіх украінскіх аднагодкаў.
Лукашэнка адзначыў: яго радуе, што ў нашай краіне нараджаецца ўсё больш дзяцей. "Значыць, мы можам верыць, што нашую Радзіму чакае шчаслівае заўтра", — сказаў ён.
Фота: БЕЛТА