На акцыю ў Оршы прыйшло каля тысячы чалавек
На акцыю ў Оршы прыйшло каля тысячы чалавек. Як перадае Радыё Свабода, людзі сабраліся ў цэнтра горада каля ўнівермага. Арганізатара акцыя не мела. Гараджане выказваліся супраць дэкрэту №3, а таксама скардзіліся на іншыя сацыяльна-эканамічныя праблемы.
Сярод іншага гучалі заклікі да ўладу аб правядзенні сумленных выбараў.
Затым людзі прайшліся калонай да мясцовай адміністрацыі і на ганку будынка зладзілі яшчэ адзін мітынг.
Напрыканцы акцыі Павел Севярынец запрасіў удзельнікаў далучыцца да пратэстаў у Мінску, якія маюць адбыцца 15 і 25 сакавіка.
Перад пачаткам пратэсту ў Оршы былі затрыманыя некалькі журналістаў, якія ехалі ў горад асвятляць акцыю, а таксама прайшлі ператрусы ў некаторых мясцовых актывістаў.