На Алімпіяду ў Рыа не пусцілі дзвюх беларускіх плыўчых
Склад беларускай дэлегацыі на Алімпіяду ў Рыа-дэ-Жанейра скараціўся яшчэ на двух чалавек. З заявачнага ліста былі выключаныя ўдзельніцы жаночай кролевай эстафеты, піша tribuna.com.
Адна з удзельніц квартэта, Настасся Каракоўская, не мае ліцэнзіі "А" ці "Б" на дыстанцыі 100 м вольным стылем. Гэта супярэчыць патрабаванням адбору.
Пратэст на беларускую каманду падала Федэрацыя плавання Швейцарыі, якая ў рэйтынгу знаходзіцца на адну пазіцыю ніжэй за Беларусь. Міжнародная федэрацыя плавання (FINA) задаволіла пратэст швейцарцаў, таму ў Рыа выступіць швейцарская зборная замест беларускай.
Рашэнне наконт беларускай кролевой эстафеты Міжнародная федэрацыя плавання прыняла ў апошні дзень акрэдытацыі. У выніку ў Рыа не паедуць дзве плыўчыхі — Каракоўская і Аксана Дзямідава.