На амерыканскім стрымінгу выйшаў хорар пра беларускую палітэмігрантку
Кадр з фільма "Цішыня здабычы"
На амерыканскім стрымінгу Amazon Prime выйшаў нізкабюджэтны хорар пра беларускую палітэмігрантку ў ЗША. Зняла яго мадэль з Гомеля, піша тг-канал "Свяшчэнны Белавуд".
Фільм "Цішыня здабычы" — сумесны праект дэбютанткі Карыны Кудзінай і Майкла Вайнберга.
Карына, як і яе сястра Караліна, родам з Гомеля. Цяпер дзяўчына жыве ў ЗША, у Нью-Ёрку, працуе мадэллю і спрабуе свае сілы ў кіно ў якасці актрысы, сцэнарысткі і прадзюсаркі. У дэбютную кінастужку дзяўчына перанесла свой эмігранцкі досвед.
У адчайнай спробе забяспечыць будучыню свайго дзіцяці маці-імігрантка з Беларусі, якая не мае дакументаў, уладкоўваецца на працу нянькай да пажылога амерыканца. Але ў мужчыны ёсць жудасная таямніца...
Фільм здымаўся за невялікія грошы лэйблам Studio Dome the Horror Collective і атрымаў супярэчлівую крытыку. Прэса, напрыклад, піша, што фільм па змесце атрымаўся сучасным, але зняты проста жудасна.
Затое ў ім ёсць жарты пра тое, што Беларусь — гэта горад ва Украіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.