На Ашмяншчыне з-за каранціну не праводзяцца публічныя набажэнствы ў касцёлах
На Ашмяншчыне з-за каранціну не праводзяцца публічныя набажэнствы ў касцёлах. Пра гэта паведамляе сайт Гродзенскай дыяцэзіі. Усё пачалося з таго, што ў ксяндза Яна Пузыны, пробашча парафіі святога Міхала Арханёла ў Ашмянах, пацвердзілі каранавірус. 47-гадовы святар праходзіць лячэнне, яго здароўе "паступова ідзе на папраўку".
Паведамляецца, што парафіяльныя касцёлы ў Ашмянскім дэканаце "застаюцца адкрытымі для людзей, якія адчуваюць патрэбу індывідуальнай малітвы". Публічныя набажэнствы адновяцца толькі пасля зняцця каранціну.
Мясцовыя жыхары кажуць, што пасля шпіталізацыі ксяндза Яна Пузыны ва ўдзельнікаў багаслужбы пачалі масава браць тэсты на каранавірус, дадае svaboda.org. Цікава, што ў нядаўнім каментары DW Пузына сказаў, што "здзіўлены крыху, што людзі сур'ёзна гэты каранцін так успрынялі" (на відэа).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.