На аўтамагістралі М-6 Мінск — Гродна пабудуюць тунэлі для жаб

На аўтамагістралі М-6 Мінск — Гродна пабудуюць тунэлі для жаб

На аўтамагістралі Мінск — Гродна пабудуюць тунэль для жаб. Ён з'явіцца на 197-м кіламетры трасы М-6, у забалочанай мясцовасці недалёка ад вёсак Васілішкі і Малое Мажэйкава.

Якраз цяпер на тым участку трасы ў Шчучынскім раёне адбываецца рэканструкцыя. Будаўнікі пашыраюць дарожнае палатно.

Міграцыйны калідор для земнаводных уяўляе з сябе шэсць жалезабетонных труб дыяметрам 0,5 метра. Яны будуць выкладзеныя на адлегласці ў 90 метраў адна ад адной пад шашой. У саміх трубах знаходзяцца бетонныя жалабкі з праточнай вадой, па якіх жабы будуць перапраўляцца праз аўтамагістраль. 

На думку эколагаў, такімі міграцыйнымі калідорамі будуць карыстацца не толькі жабы, але і яшчаркі, вужы, мышы і насякомыя, якія жывуць у балотах, паведамляе "Гродзенская праўда".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі