На БелАЭС пачалі грузіць ядзернае паліва ў рэактар першага энергаблока

На БелАЭС пачалі грузіць ядзернае паліва ў рэактар першага энергаблока

7 жніўня на Беларускай АЭС пачалася загрузка ядзернага паліва ў рэактар для першага энергаблока, перадае БЕЛТА.

У актыўную зону рэактара загрузілі першую цеплавыдзяляльную зборку са свежым ядзерным палівам. Кожная зборка складаецца з 312 цеплавыдзяляльных элементаў дыяметрам 9 мм і вышынёй каля 4 м. У адной цеплавыдзяляльнай зборцы — 571 кг паліва. Агулам у рэактар загрузяць 163 цеплавыдзяляльныя зборкі,палсля чаго правядуць неабходныя выпрабаванні.

Энергетычны пуск першага энергаблока з уключэннем у энергасістэму краіны плануецца ў чацвёртым квартале 2020 года.

Але першую электраэнергю ад БелАЭС плануюць атрымаць ужо ўвосень. "Першыя кілават-гадзіны плануецца вырабіць і выдаць у сетку гэтай восенню", — цытуе БЕЛТА словы міністра энергетыкі Віктара Каранкевіча.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі