На беларуска-польскай мяжы затрымалі 10 чалавек, у тым ліку прадаўцоў чаргі
На беларуска-польскай мяжы
Міліцыянты затрымалі больш за дзесяць чалавек за парушэнне парадку ў чарзе да пункта пропуску "Брэст" на беларуска-польскай мяжы, заяўляе прэс-служба МУС.
Паведамляецца, што за парадкам на мяжы разам з памежнікамі сочаць ГУБАЗіК і АБЭЗ. Яны праводзяць сумесныя рэйды, у тым ліку выяўляюць факты незаконнага продажу месцаў у чэргах на выезд у Польшчу.
Частку затрыманых пасадзілі ў ізалятар часовага ўтрымання (ІЧУ).
Міліцыянты паказалі відэа з трыма затрыманымі прадаўцамі чаргі. Адзін паведаміў, што прадаваў месца ў чарзе за 200-30 рублёў.
"Займаюся продажам чаргі ў памежным пераходзе "Брэст". Таксама зрэдку дапамагаю людзям пераехаць мяжу па льгоце — падсаджваю чалавека з ільготай у машыну. Займацца гэтым больш не збіраюся", — сказаў на відэа другі.
У МУС заяўляюць, што працягнуць працу па "забеспячэнні парадку ў пункце пропуску".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.