На Белгародскую вобласць за два дні расійскія самалёты ўпусцілі 4 авіябомбы

Бомбы ФАБ

Бомбы ФАБ / roe.ru

За апошнія двое сутак расійскія самалёты скінулі на Белагродскую вобласць чатыры фугасныя авіябомбы (ФАБ). Пра гэта піша "Астра", спасылаючыся на крыніцы ў экстранных службах рэгіёну.

22 траўня ў вёсцы Ясныя Зоры Белгародскага раёна ФАБ-250 знайшлі каля жылога дома. Жыхароў вуліцы эвакуявалі. 23 траўня тры бомбы выявілі ў Шабекінскай гарадской акрузе. Ва ўсіх выпадках ніхто не пацярпеў.

Апошнім часам Белгародская вобласць даволі часта церпіць ад "упушчаных" расійскіх авіябомбаў. 4 траўня расійскі самалёт упусціў бомбу на Белгарад: сем чалавек былі параненыя, 31 дом і 10 аўто — пашкоджаныя. Дзве бомбы ўпалі 13 траўня ў прыгарадзе Белгарада — пасёлку Разумнае.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі