На будынку школы з’явіўся мурал з выявай вадаспада і картай, як яго знайсці
На будынку школы ў вёсцы Павяцце Мёрскага раёна з’явіўся мурал з выявай вадаспада на рацэ Вята і картай, якая мусіць дапамагчы турыстам знайсці яго. Як піша ptushki.org, стварыў мурал стрыт-артар Яўген Сасюра ў рамках праекта мясцовых уладаў, грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўчшыны" і Латвійскага сельскага форума пры фінансавай падтрымцы ЕС.
"Вадаспад на Вяце знаходзіцца побач з Павяццем, але часам турыстам даводзіцца паблукаць, таму на мурале я адлюстраваў не толькі сам вадаспад, але і карту з пад’ездамі да яго", — расказаў Сасюра. Паводле яго слоў, мясцовыя жыхары "пазітыўна адгукаліся" пра яго працу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.