На дзіцячым Еўрабачанні Беларусь і Расія паставілі адна адной нулі

На дзіцячым Еўрабачанні Беларусь і Расія паставілі адна адной нулі

24 лістапада на дзіцячым Еўрабачанні перамагла прадстаўніца Польшчы Вікі Габар. Яна выконвала песню "Супергерой".

Гэта другая запар перамога Польшчы на дзіцячым Еўрабачанні. Летась на конкурсе ў Мінску першае месца заняла Раксана Вэнгель

Ліза Міснікава, якая прадстаўляла на конкурсе Беларусь, заняла 11-е месца. 

Дарэчы, беларускае журы паставіла расійскаму дуэту на дзіцячым Еўрабачанні нуль балаў. Столькі ж атрымала беларуская выканаўца ад расійскага журы. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі