На "Гарызонце" будуць збіраць тэлевізары для кітайскага брэнда

На прадпрыемстве "Гарызонт"

На прадпрыемстве "Гарызонт" / horizont-group.com

На беларускім прадпрыемстве "Гарызонт" плануюць збіраць тэлевізары для кітайскага вытворцы бытавой тэхнікі Skyworth, піша "Коммерсант".

Кітайскі вытворца лакалізаваў вытворчасць сваіх тэлевізараў у Беларусі, каб выйсці з імі на расійскі рынак. У планах таксама лакалізаваць, але ўжо ў РФ вытворчасць і іншай бытавой тэхнікі, у тым ліку халадзільнікаў і пральных машын. Брэнд ужо пачаў перамовы з расійскімі гандлёвымі сеткамі. Праўда, мясцовыя эксперты скептычна глядзяць на будучыню брэнда ў Расіі.

Па-першае, Skyworth можа сутыкнуцца з канкурэнцыяй з іншымі кітайскімі вытворцамі, якія ўжо прысутнічаюць на расійскім рынку. А па-другое, кампанія "рызыкуе праваліцца ў Расіі з-за стратэгіі менеджменту". Па назіраннях рэтэйлераў, брэнд мае намер зрабіць стаўку на аптовыя пастаўкі тэхнікі для продажу па заніжаных коштах. Такая стратэгія, кажа крыніца выдання, прыносіць толькі "страты і рэпутацыйнага страты, так як пакупнікі пачынаюць ставіцца да дадзенай тэхніцы як да шырспажыву"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі