На гатэль у Італіі сышла лавіна, шмат загінулых
На гатэль у Італіі сышла лавіна, шмат загінулых. Як паведамляе "Бі-Бі-Сі", трагічнае здарэнне адбылося ўвечары 18 студзеня каля гары Гран Сасо ў рэгіёне Абруца. Лавіна засыпала трохпавярховы будынак гатэля Rigopiano. У той момант у ім знаходзілася 20-30 чалавек. Ратавальнікі ўжо знайшлі цела першага загінулага.
Мяркуецца, што лавіну справакаваў землятрус, які адбыўся ў цэнтральнай Італіі. З-за моцных снегападаў і заблакаваных дарог ратавальнікам удалося дабрацца да гатэля толькі раніцай 19 студзеня. Яны кажуць, што "шмат загінулых". Дах гатэля часткова абрынуўся, а сам будынак быў адсунуты на 10 метраў. Дваіх чалавек знайшлі каля гатэля, акружанага паваленымі дрэвамі (менавіта яны і падалі сігнал аб дапамозе). Іх адправілі ў бальніцу.
Фота: АР, Reuters