На гродзенскім "Азоце" на COVID-19 захварэлі 29 чалавек
На гродзенскім прадпрыемстве "Азот" павялічылася колькасць хворых, піша newgrodno.by.
Па стане на 18 траўня станоўчы тэст на каранавірус выяўлены ў 29 чалавек. Прычым восем з іх ужо вылечыліся.
На самім "Азоце" налічваецца 37 кантактаў першага ўзроўню і 38 — другога. У філіяле "Завод Хімвалакно" — чатыры кантакты першага ўзроўню.
Агульная колькасць хворых на ВРВІ — 60 чалавек (54 з іх — у ААТ "Гродна Азот"). Упершыню выяўленых — 11 (у ААТ "Гродна Азот" 10), вылечыліся 15 чалавек (у ААТ "Гродна Азот" 13). У двух чалавек у ААТ "Гродна Азот" зарэгістраваная пнеўманія.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.