На каранацыю Карла III не запрасілі Беларусь, Расію, Іран, М'янму — Reuters
Карл III / https://www.facebook.com/TheBritishMonarchy
На каранацыю караля Карла III не запрасілі прадстаўнікоў Беларусі, Расіі, Ірана, Сірыі, Венесуэлы, Афганістана, М'янмы, паведамляе Reuters са спасылкай на свае крыніцы. Яна пройдзе 6 траўня ў Лондане. На ўрачыстай цырымоніі чакаецца прысутнасць 2200 гасцей з 200 краін свету.
Карл III быў абвешчаны каралём неўзабаве пасля смерці сваёй маці Лізаветы II. Яе не стала 8 верасня 2022-га на 97-м годзе жыцця.
Папярэдні раз Вялікабрытанія праводзіла каранацыю 2 чэрвеня 1953-га. Лізавета II тады таксама доўга чакала ўрачыстай цырымоніі, паколькі каралевай яна стала 6 лютага 1952 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.