На кінафэсце ў Берліне паказалі фільмы пра купалаўцаў і бел-чырвона-белы сцяг
У рамках кінафестывалю filmPOLSKA ў Берліне паказалі два дакументальныя фільмы з Беларусі. Іх прадставілі на спецыяльнай секцыі "Ноч бізона", паведамляе DW.
Аўтары карцін на паказ не прыехалі і нават адмовіліся згадваць у цітрах свае сапраўдныя імёны. Яны застаюцца ў Беларусі, таму выступаюць пад псеўданімамі.
Фільм "Купалаўцы. Людзьмі звацца" распавядае пра трупу Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Акторы заступіліся за свайго звольненага дырэктара, экс-міністра культуры краіны Паўла Латушку.
Другая стужка "Колер нацыі" прысвячаецца бел-чырвона-беламу сцягу як знаку апазіцыйнага руху.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.